Беларускія студэнты – пасіўная маса?


“Сёння беларускія студэнты – гэта неактыўная частка насельніцтва, наадварот, пасіўная. Прычынаю гэтаму можа быць масавасць сённяшняй вышэйшай адукацыі. Амаль кожны пасля 11 класу ідзе ў ВНУ па “корочку”, – мяркуе госця праграмы “Два на два”, кіраўніца Задзіночання беларускіх студэнтаў Настасся Доль.

{movie}undefined|right|undefined{/movie}

Актывістка падкрэслівае, што студэнты маюць права на атрыманне якаснай адукацыі, на адукацыю на роднай мове, права жыць у інтэрнаце ў годных умовах. Ці гэтыя правы рэалізуюцца ў Беларусі?

Пра ўмовы, у якія трапяць заўтра сённяшнія абітурыенты і пра завяршэнне навучання ў выглядзе прымусовага размеркавання у праграме “Два на два” гутараць журналісты “Белсату” Павал Мажэйка і Дзмітрый Гурневіч ды старшыня ЗБС Настасся Доль і актывіст Студэнцкай рады Алесь Крот.

Глядзіце праграму ў нядзелю а 21:00 у эфіры “Белсату” і пасля эфіру – у архіве праграмаў на нашым сайце.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў