У школьнікаў – «апошні званок». У крамах – «сухі закон»


Сёлета ў беларускіх школах «апошні званок» пачуюць 86 тысяч вучняў базавых школ і 60 тысяч выпускнікоў сярэдніх школ. Урачыстыя мерапрыемствы праходзяць ува ўсіх школах краіны.

У менскай гімназіі № 13 урачыстая лінейка прайшла традыцыйна: афіцыйная частка, потым – школьны вальс і абавязковы сімвалічны апошні званок, пасля чаго педагогі выпусцілі ў неба белых галубоў, а вучні – паветраныя шары.

У сувязі з апошнім званком 30 мая ў Менску, а таксама ў Менскім раёне з 10:00 да 23:00 абмежавалі продаж алкагольных напояў і піва. На школьных мерапрыемствах забаранілі выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы і запускаць у неба ліхтарыкі.

МЛ, паводле БелаПАН
фота БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары