Dэвайс: Сонечны імбрык


https://youtu.be/mm9v2oZNtoc
Часам гэтак хочацца выпіць цёплага напою, але як гэта зрабіць, калі паблізу няма імбрыка і нават электраэнергіі? Дапаможа вынаходніцтва Джэймза БЭнтама, які прыдумаў прыладу, у якой дзякуючы сонцу гатуецца вада.
{movie}”Dэвайс” (27.05.2013)|right|10880{/movie}
Вонкава дэвайс ёмістасцю паўлітра падобны на тэрмас і мае дадатковыя адлюстравальнікі, якія перакіроўваюць сонечную энергію. У экстрэмальных сітуацыях з дапамогаю сонечнага імбрыка можна атрымаць пітную ваду, стэрылізаваўшы ў (й)ім ваду з ракі або снег. Сонечны (й)імбрык можа таксама дэмінералізаваць і зрабіць прыдатнай да піцця нават марскую ваду.

Апрача гэтага ў выданні: змей-электрагенератар, як будуць выглядаць карыстальнікі “Google Glass”, фрэзерны станок у хатніх умовах, ды іншае

Праграма «Дэвайс» выходзіць у панядзелкі і пятніцы а 19:15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары