96 гадоў без Багдановіча. Як у Расеі абаранялі ягоную хату?


https://youtu.be/a2igT6EFmyY
У Яраслаўль Багдановічы пераехалі ў 1908-ым – Максіму тады было 17. У горадзе сям’я пражыла амаль 10 гадоў, 2 з іх – у гэтай хаце, дзе цяпер і дзейнічае музей паэта. Магчыма, менавіта за гэтым сталом Максім Багдановіч напісаў свае першыя вершы, якія пазней апублікавалі ў “Нашай Ніве”.
{movie}Агляд падзеяў культуры (24.05.2013)|right|10845{/movie}
У пакоі, дзе жыў паэт, захавалася і ікона Казанскай Божае Маці, якую асабліва шанавалі ў сям’і Багдановічаў. Яе і іншыя рэліквіі – гадзіннік з боем і некалькі гравюраў – удалося захаваць літаральна цудам. У 80-ыя гады ўсе драўляныя пабудовы на вуліцы, дзе месціцца дом, знеслі.

НАТАЛЛЯ ПРОХАРАВА, ЗАГАДЧЫЦА МУЗЕЮ
“Як толькі беларусы і яраслаўскія краязнаўцы даведаліся пра знос дому на вуліцы Чайкоўскага, 28, дзе жыла сям’я Багдановічаў з 1912 да 1914 года, адразу пачалася праца дзеля захавання дому. Людзі літаральна коштам уласнага жыцця дзяжурылі ўначы ў доме, ахоўвалі яго ад рабавання, стараліся, каб захавалася мемарыяльнасць дому, мемарыяльная абстаноўка і атмасфера”.

Цяпер жа ў гэты дом штогод зазіраюць каля 6 тысяч наведнікаў. Гэта – не толькі музей, але і месца сустрэчаў этнічных беларусаў. Тут праходзяць майстар-класы для дзяцей, ладзяць Дні беларускае кухні, а таксама праводзяць літаратурныя вечары. На якіх найчасцей гучаць, вядома, вершы Максіма Багдановіча.

Іншыя тэмы: “Купалаўскі” тэатр прывез у Маскву на фестываль імя Чэхава п’есу “Офіс рэжысёркі Кацярыны Аверкавай. У гарадзенскай галерэі “Крыга” працуе выстава мастачкі Алены Кузняцовай і ейных вучняў. На аўкцыёне “Sotheby’s” выставілі карціны прызнаных майстроў з Лацінскай Амерыкі.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары