Што менчукі параяць апазіцыі?


Мінула 2 дні з моманту абвешчання ініцыятывы правядзення “Народнага рэферэндуму”. За гэты час падзел у лагеры апанентаў уладаў дасягнуў, здаецца, ужо крытычнага моманту – з наўпроставымі публічнымі абразамі ды навешваннем цэтлікаў. Пра падзеленую Беларусь ужо багата казалі, але, бадай, найбольш крыўдна за тое, што пройдзены пункт незвароту ў кансалідацыі ўсіх дэмакратычных сілаў.

Першым адрэагаваў на ініцыятыву руху “За свабоду”, кампаніі “Гавары праўду!” і БНФ экс-кандыдат на прэзідэнта, лідар “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Саннікаў. Ён назваў апазіцыйных лідараў прыхільнікамі “легітымнай дыктатуры”. Скрытыкавалі ідэю рэферэндуму Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі. Фактычна ўсе лідары па-за кааліцыяй Мілінкевіч–Някляеў–Янукевіч.

Карацей, кожны ведае, як лепей, аднак не асабліва відаць, каб нейкія крокі ў бок змянення сітуацыі рабіліся. Пра гэта кажуць і беларусы – прынамсі, як паказала нашае нядаўняе апытанне, грамадзяне не толькі слаба ведаюць якіх-небудзь палітыкаў, апроч кіраўніка краіны, але і амаль не памятаюць, калі апошні раз апаненты ўладаў былі актыўныя на палітычнай арэне.

Сёння мы запыталі жыхароў Менску, што б яны параілі дзеячам апазіцыі, каб дамагчыся хоць нейкага поспеху.
{movie}Што менчукі параяць апазіцыі?|right|10798{/movie}
Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

У.Ш., belsat.eu
https://youtu.be/66Tzz6T26lY

Глядзі таксама
Каментары