Памяняў $ 2300, атрымаў у 10 разоў больш!


Менская міліцыя шукае мужчыну, які 18 траўня мяняў $ 2300. Касірка памылілася і выдала яму у беларускіх рублях суму, быццам ён здаваў $ 23 000!

{movie}Відэа з камераў назірання. Памяняў $ 2300, атрымаў у 10 разоў больш!|right|10776{/movie}

Недастачу выявілі праз колькі гадзінаў пасля таго, як мужчына выйшаў. Камеры відэаназірання зафіксавалі выгляд кліента. Цяпер банк і міліцыя просяць яго вярнуць грошы або асобаў, якія пазнаюць “шчасліўчыка”, паведаміць ягонае імя. Банк за такую інфармацыю абяцае ўзнагароду.

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары