У Менску пачаўся суд над вайсковым экспертам Ягорам Лебядком


У Менскім абласным судзе пачаўся працэс над палітзняволеным вайсковым экспертам Ягорам Лебядком. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Судовы працэс вядзе суддзя Алена Міснік. Абвінавачанне Лебядку выстаўленае паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Ягор Лебядок быў затрыманы 13 ліпеня 2022 года. Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок у сакавіку і траўні 2022 года даў інтэрв’ю «дэструктыўнаму каналу», прадукцыю якога назвалі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», на тэму расейскага ўварвання ва Украіну і ролі ў вайне Беларусі.

Паводле Генеральнай пракуратуры, «гэтае інтэрв’ю спрыяла распаўсюду непраўдзівых звестак пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае і міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь, прававое становішчы яе грамадзянаў, якія дыскрэдытуюць краіну».

Раней паведамлялася, што падставай для пераследу стала інтэрв’ю Лебядка «Еўрарадыё».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў