Затрыманы кіраўнік бярозаўскага мясакамбіната – СМІ


Затрыманы кіраўнік ОАО «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат» Уладзімір Жуковіч. Магчымая прычына – хабар ад дылера прадукцыі завода. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Уладзімір Жуковіч.
Фота: bereza.by

Камбінат з’яўляецца адным з буйнейшых прадпрыемстваў мясаперапрацоўчай галіны Беларусі. Уладзімір Жуковіч кіраваў ім больш за дзесяць гадоў. На сайце камбіната ён усе яшчэ пазначаны як дырэктар. 

У кастрычніку 2022 года ў прадпрыемства ўжо былі праблемы з сілавікамі. Тады была распачатая крымінальная справа за службовую халатнасць супраць аднаго з працаўнікоў за «неабгрунтаванае прадастаўленне гандлёвым сеткам скідак». Па версіі КДК, праз гэта камбінат страціў больш за 500 тысяч рублёў.

Жуковіч мае званне «Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» і медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі».

Hавiны
У Добрушы будуць судзіць сельскагаспадарчую эліту
2023.11.08 08:44

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў