У Горадні хочуць зліквідаваць таварыства, якое «незаконна ажыццяўляла дзейнасць Саюзу палякаў у Беларусі»


Пракуратура Гарадзенскай вобласці накіравала ў суд заяву аб ліквідацыі прадпрыемства «Клерыгата», што «фактычна ажыццяўляла дзейнасць незарэгістраванага грамадскага аб’яднання Саюзу палякаў у Беларусі», паведаміла прэс-служба Генпракуратуры.

Падставаю сталі вынікі правярання пракуратуры Гарадзенскай вобласці і Камітэту дзяржаўнага кантролю.

«Парушаючы заканадаўства, субʼект гаспадарання, акрамя прадугледжанай статутам дзейнасці, рэалізоўваў мэты і задачы грамадскага абʼяднання, не зарэгістраванага ў Рэспубліцы Беларусь ва ўстаноўленым законам парадку», – заявілі ў пракуратуры.

На службовых асобаў прадпрыемства завялі крымінальную справу паводле арт. 193-1 («Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання і ўдзел у ёй»). Пакаранне паводле яго прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Рэпрэсіі ў дачыненні Саюзу палякаў у Беларусі пачаліся яшчэ ў сакавіку мінулага года. Генеральная пракуратура пачала крымінальную справу супраць старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі Анджэлікі Борыс і сябра арганізацыі Анджэя Пачобута.

Іх вінавацяць у рэабілітацыі нацызму і апраўданні генацыду беларускага народу паводле ч. 3 арт. 130 КК («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці праз прыкмету нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ды іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама праз рэабілітацыю нацызму, учыненыя групай асобаў»).

Тады ў Генпракуратуры заяўлялі, што нібыта з 2018 года да цяперашняга часу на тэрыторыі Горадні ды іншых паселішчаў вобласці «з прыцягненнем няпоўнагадовых зарганізавалі і правялі шэраг незаконных масавых акцыяў для ўшанавання ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаванняў».

Аналітыка
Лукашэнка абяцаў: калі стане прэзідэнтам, палякі будуць мець столькі школаў, колькі неабходна. Гісторыя Саюзу палякаў Беларусі
2021.04.05 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў