Вярхоўны Суд зліквідаваў Партыю БНФ


Вярхоўны Суд на пазоў Міністэрства юстыцыі зліквідаваў Партыю БНФ, паведамляе «Sputnik. Беларусь». У партыі заявілі, што знішчэнне арганізацыі «не азначае спынення руху грамадства, бо немагчыма спыніць ідэю, час якой настаў».

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Фота: TUT.by

У Міністэрстве юстыцыі заявілі толькі, што «суд задаволіў пазоў аб ліквідацыі Партыі БНФ». Імаверна, падставаю сталася тое, што палітычная арганізацыя не скіравала дакументаў на перарэгістрацыю.

У заяве Партыі БНФ, якую атрымаў «Белсат», адзначаецца, што згодна з абноўленым Законам аб палітычных партыях арганізацыі мусяць «забяспечваць выкананне асноўных кірункаў унутранай і вонкавай палітыкі, канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, якія зацвярджаюцца Усебеларускім народным сходам».

«Партыя БНФ не мела ані палітычнага права, ані юрыдычных магчымасцяў прывесці сваю ідэалогію, праграму і практычную праграмную дзейнасць у адпаведнасць з новым законам і падпарадкавацца гэтаму патрабаванню для мэты перарэгістрацыі», – адзначаецца ў заяве.

Актывісты канстатавалі, што новы закон фактычна забараняе аб’яднанні, якія не падтрымоўваюць цяперашняга палітычнага курсу кіраўніцтва краіны і маюць іншае бачанне беларускай будучыні.

«Рашэнне Вярхоўнага Суда аб ліквідацыі Партыі БНФ не азначае спынення руху грамадства да прыняцця і пашырэння нацыянальна-дэмакратычных каштоўнасцяў, бо немагчыма спыніць ідэю, час якой настаў», – падсумавалі ў Партыі БНФ.

Партыю ў 1993 годзе заснаваў Зянон Пазняк. Цяперашні старшыня арганізацыі – Рыгор Кастусёў – за кратамі паводле абвінавачання ў спробе дзяржаўнага перавароту. Летась палітыку прысудзілі 10 гадоў калоніі.

Hавiны
Вярхоўны Суд Беларусі зліквідаваў яшчэ дзве партыі
2023.08.10 23:36

Апошнім часам у Беларусі зліквідавалі шэраг партыяў, у тым ліку «Зялёныя», Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду, Кансерватыўна-хрысціянская партыю БНФ.

15 жніўня Вярхоўны Суд разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Каментар
Намеснік старшыні АГП Уладзімір Шанцаў: «Рэжым баіцца палітычнай канкурэнцыі»
2023.06.06 00:39

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў