«Не гуляйце з дыктатарам». У Швецыі прайшла акцыя супраць ЧС-2014 у Беларусі


Прадстаўнікі шведскай праваабарончай арганізацыі «Ostgruppen» заклікалі ўдзельнікаў кангрэсу Міжнароднай федэрацыі хакею (МФХ) у Стакгольме перанесці наступны Чэмпіянат свету па хакеі з Беларусі.

Праваабаронцы пад кіраўніцтвам старшыні ініцыятывы Марціна Углі раздалі ўлёткі з інфармацыяй кампаніі «Don’t Play with the Dictator» («Не гуляйце з дыктатарам!»), патрабуючы, каб наступны хакейны чэмпіянат не праходзіў у Беларусі, у якой парушаюцца правы чалавека і ёсць палітвязні. Удзельнікі акцыі сустрэліся з прэзідэнтам МФХ Рэне Фазэлем і старшынём Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь Яўгенам Ворсіным.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары