Гарадзенскі ратаўнік вынес з агню суседскую 4-гадовую дзяўчынку


Жанчына, якая заўважыла пажар, затэлефанавала спачатку на нумар «101», і адразу ж – да сябра сям’і, што працуе ў МНСе ды жыве ў гэтым жа доме. Ратаўнік Дзмітрый Нахілаў вынес з пажару дзіця яшчэ да прыезду сваіх калегаў.

26-гадовы Дзмітрый Нахілаў працуе памочнікам аператыўнага дзяжурнага цэнтру Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Ратаўнік падняўся на чацвёрты паверх і выбіў дзверы ў кватэру, з якой адчуваўся пах дыму. Ён увайшоў у задымленую жылы пакой і ўбачыў на ложку дзіця, узяў дзяўчынку на рукі ды выйшаў на лесвіцу, дзе перадаў яе суседзям. Усе дарослыя жыхары пакінулі кватэру самастойна. Гаспадар кватэры – дзед дзяўчынкі – на момант пажару адсутнічаў.

Праз некалькі хвілінаў падаспелі калегі Дзмітрыя. У выніку пажару пашкоджаныя крэсла-ложак, пасцельныя прыналежнасці. Падпаленая маёмасць, сцены, столь.

Як мяркуецца, прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні.

МЛ, паводле mchs.gov.by

Стужка навінаў