Верш на роднай мове дапамог хлопчыку здабыць на "Белсаце" каштоўныя прызы


Глядзець “Белсат”, размаўляць па-беларуску і мець шмат сяброў – не толькі прыемна, але і выгадна.

Спадарожнікавую талерку і шэраг іншых падарункаў атрымаў Мікалай Германенка – пераможца конкурсу “Белсату” “Дзеткі па-беларуску”. Што дапамагло хлапчуку: талент, група падтрымкі ці ўсё разам?

{movie}Спадарожнік для беларуса|right|10620{/movie}

МІКАЛАЙ ГЕРМАНЕНКА, ПЕРАМОЖЦА КОНКУРСУ, чытае вершык:

“Але лепш – удакладненне: у крытычным тым выпадку на мяне не спасылацца. Я нічога не казаў”.

У нашым выпадку – Мікалай Германенка казаў, ды перамог у конкурсе “Дзеткі па-беларуску” менавіта за прыгожую гаворку – на роднай мове. Вучыла хлопчыка мове настаўніца, але размаўляюць таксама бацькі.

Вершыкі цалкам беларускамоўных дзетак і тых, хто мове толькі навучаецца, нашыя тэлегледачы дасылалі на “Дзень мовы” ў інтэрнэт-рэдакцыю “Белсату”. Відэаматэрыялу было так шмат, што нарадзілася ідэя абвесціць конкурс і ўзнагародзіць найлепшых. Годных прэтэндэнтаў было шмат. Пераможца – адзін.

ВОЛЬГА ШВЕД, РЭДАКЦЫЯ WWW.BELSAT.EU:

“Узнагародаю за першае месца была спадарожнікавая талерка, з якою можна глядзець наш тэлеканал, гэта кашулька “Белсату”, гэта гульня “Паўстанцы”, якая досыць нядаўна мела прэзентацыю афіцыйную, і таксама гэта кружэлка з праграмаю “Белсату” “Прыгоды і паходы” для дзетак”.

Кашульку і кружэлку атрымалі і іншыя маленькія ўдзельнікі конкурсу. Хто з іх насамрэч найбольш таленавіты? Пытанне застаецца адкрытае, бо інтэрнэт-галасаванне, хоць і самае дэмакратычнае, часам выяўляе… найбольш арганізаваных.

АЛЕГ ГЕРМАНЕНКА, БАЦЬКА ПЕРАМОЖЦЫ:

“Падключылі ўсіх сваіх знаёмых, сваякоў, сяброў… усіх, каго магчыма”.

Калі конкурс “Дзеткі па-беларуску” замацуецца ў традыцыі “Белсату”, будзем чакаць яшчэ большай колькасці ўдзельнікаў і абіраць пераможцаў – пры дапамозе незалежнага журы!

Юлія Цяльпук, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў