Аляксандр Васільеў пра дыктатуру, творчасць і «Ляпісаў» (+ трэк з канцэрту)



Лідар расейскага рок-гурта «Сплін» растлумачыў журналістам, чаму некаторыя людзі мяркуюць, што дыктатура лепшая за дэмакратыю, а таксама распавёў пра тое, як змяняецца творчасць гурта.

“У гурце ёсць пэўны стрыжань, але ў кожным новым альбоме да гэтага стрыжня дадаць чагосьці новага. Груба кажучы, на новы год у нас адная і тая ж ялінка, але кожны год абрастае новымі цацкамі, – распавядае Аляксандр Васільеў. – Калі гучанне змяняецца, то гэта адбываецца хутчэй выпадкова”.

{movie}Васільеў пра дыктатуру, творчасць і “Ляпісаў”|right|10568{/movie}

Музыка параўнаў Менск з Масквою: “з аднаго боку – велічна і прыгожа, з іншага – страшнавата. Бо ўлада… і там улада, і тут такая ўлада… Цяпер улетку лепш на вёску паехаць. Думаю, тут і паралелі праводзіць не трэба. Вашая схема ў нас, нашая схема – у вас”.

На развітанне ён распавёў пра размову са знаёмаю з Латвіі, якая сказала, што расейцам добра, бо маюць дыктатуру. “Я кажу: стоп, чаму гэта добра? А яна адказала, што дыктатура лепшая за дэмакратыю: лепш ненавідзець аднаго чалавека, чымся ўсіх”, – смяецца музыка. Глядзіце больш – запісы з прэс-канферэнцыі.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары