«Фотаэкстрэміст» Васюковіч пра партрэт Лукашэнкі ды поспех «Прэс-фота-2011»


Пра тое, як чыноўнікі зрабілі рэкламу альбому «Прэс-фота» і калі журналісты дзяржаўных ды недзяржаўных медыя робяць аднолькавыя здымкі, фатограф распавёў у «Размове Жбанкова».

Здымак з альбому Здымак з альбому “Прэс-фота-2011”Каментуючы здымак са скандальнага альбому – фота, на якім маладзён топча партрэт Лукашэнкі, – Аляксандр Васюковіч кажа, што журналіст фіксуе рэчаіснасць, а кожны рэагуе на яе так, як лічыць патрэбным. Паводле яго, сам учынак мог абразіць таго, хто выяўлены на партрэце, але зафіксаваны факт не ёсць актам экстрэмізму і не заклікае ўсіх таптаць партрэты высокіх чыноўнікаў.

Таму, калі ідэолагі называюць альбом экстрэмісцкім, яго гэта забаўляе: «Пасля ўсяго гэтага скандалу толькі лянівы не схадзіў на сайт і не паглядзеў гэтыя фотаздымкі. Наклад даўно раскуплены».

Госць праграмы зазначае: ягоная прафесійная мэта – распавесці гісторыю. Тэмы ён выбірае сам. «Журналісты і грамадзянская супольнасць існуюць для таго, каб паказваць тыя праблемы, якія існуюць і якія дзяржава не развязвае або не хоча развязваць», – падкрэслівае Аляксандр Васюковіч.

Дарэчы, фатограф кажа, што журналісты дзяржаўных і недзяржаўных выданняў часта з адной і той жа падзеі прыносяць вельмі падобныя здымкі: «Далей гэта ўжо палітыка рэдакцыі – ад ліду [першага абзаца тэксту, «шапкі», – belsat.eu] залежыць, ад загалоўка». У якасці прыкладу ён прыводзіць кадры, зробленыя працаўнікамі інфармацыйнага агенцтва БелТА падчас Плошчы-2010, з якіх потым зрабілі выставу. На адным са здымкаў чалавек у скачку выбівае шыбы ў Доме ўраду.
{movie}Аляксандр Васюковіч у «Размове Жбанкова»|right|10423{/movie}
Ці ёсць у альбоме фатаграфіі, на якіх рэчаіснасць створаная штучна: напрыклад, як на здымках са шпрыцамі ды порна, якія пасля Плошчы-2006 распаўсюджвалі дзяржаўныя медыі? Паводле госця праграмы, калі такія і ёсць, то гэта адзінкавыя выпадкі: сканструяваныя «дакументальныя» кадры, як правіла, даволі лёгка распазнаць. Тым больш што ў «Прэс-фота» – прафесійнае журы, якое не прапускае такіх рэчаў.

АК, belsat.eu
https://youtu.be/GB42PzhuOgI

Глядзі таксама
Каментары