Анатоля Лябедзьку, разам з журналістамі адпусцілі


Тэлежурналістаў Алеся Баразенку і Насту Яўмен затрымалі ў Астраўцы роўна на тры гадзіны. Падставаю сталася тое, што яны здымалі працы на пляцоўцы, дзе мае паўстаць АЭС. За журналістамі сачылі з пачатку паездкі. Пасля вызвалення журналістаў, у пастарунак завялі лідара АГП Анатоля Лябедзьку, які таксама ў той дзень быў у Астраўцы.

Журналісты паспелі паведаміць, што іх вязуць у “цывільным” аўтамабілі ў Астравецкі РАУС. Міліцыянты гавораць, што будуць браць тлумачэнні адносна здымкаў. Пасля кароткага допыту ў стылі: “Ці маеце дачыненне да Анатоля Лябедзькі?”, журналістаў адпусцілі без складання пратаколу. Праз некалькі гадзінаў міліцыянты даглядзелі машыну лідара АГП, пасля чаго адпусцілі і яго.

“Затрымлівалі двое міліцыянтаў у форме, але ў РАУС вязуць двое ў цывільным, з міліцэйскімі пасведчаннямі, – паведаміла Наста Яўмен “Белсату”. – За намі сачылі з самага пачатку ў Астраўцы. Тут мы былі разам з Анатолем Лябедзькам, Мікалаем Уласевічам, Іванам Крукам”.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары