Брату Атрошчанкава далі 9 дзён за Плошчу


31 студзеня будуць судзіць таксама Міхаіла Лебедзя, якога затрымалі памылкова.

Нагадаем, што Цімафея Атрошчанкава затрымалі 28 студзеня. Позна ўвечары нехта патэлефанаваў яму і паабяцаў распавесці нешта пра брата Аляксандра. Апошні падчас выбарчай кампаніі быў прэсавым сакратаром кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава і цяпер знаходзіцца ў ізалятары КДБ у Менску. Яго затрымалі ў справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

Цімафей Атрошчанкаў пайшоў на сустрэчу і не вярнуўся. Толькі на наступны дзень стала вядома, што яго забралі ў ізалятар на вул. Акрэсціна ў Менску. 31 студзеня суд Маскоўскага раёну сталіцы пакараў Цімафея Атрошчанкава 9-дзённым арыштам за ўдзел у акцыі салідарнасці 19 снежня. Адваката на рагляд адміністратыўнай справы не пусцілі.

Наступным 31 студзеня (таксама за ўдзел у несанцыянаванай акцыі) асудзілі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Сяргеенку. Яго 29 студзеня не дачакаліся на з’ездзе “Маладых дэмакратаў”. Пазней высветлілася, что яго таксама змясцілі ў спецпрыёмнік на вул. Акрэсціна. Ён атрымаў 7 дзён арышту.

Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”, 31 студзеня у тым да судзе будуць разглядаць адміністратыўную справу Міхаіла Лебедзя. Яго затрымалі 20 снежня, калі ён ішоў на набажэнства ў Чырвоны касцёл і моцна збілі. Пры гэтым пра акцыі апазіцыі 19 і 20 снежня ён нічога не ведаў.

belsat.eu

Стужка навінаў