Сведка тэракту ў Бостане: З людзей дастаюць цвікі ды кулькі


https://youtu.be/sAlnIInUb9s
Несумненна, у Бостане адбыўся тэракт, упэўнены госць «Гарачага каментара» Дзмітрый Смялянскі.

Відавочца трагедыі распавёў у эфіры «Белсату», што, паводле апошняй інфармацыі, адну з бомбаў знайшлі ў скараварцы хутчэй за ўсё ў чорным мяшку або заплечніку. Не пацвердзіліся звесткі, што было больш як 2 бомбы. «Зразумела, што гэта быў тэрарыстычны акт, бо хірургі паведамляюць, што дастаюць з людзей цвікі, кулькі. Паколькі бомба знаходзілася на зямлі, то ў людзей у асноўным пацярпелі канцавіны», – падкрэсліў спадар Смялянскі. Для максімальнага паражэння быў выбраны таксама час, калі непадалёк выбуховай прылады была максімальная колькасць людзей.
{movie}Сведка тэракту ў Бостане ў “Гарачым каментары” |right|10235{/movie}
Гэта быў добра спланаваны тэракт, здзейснены ў зоне з добраю аховаю, пры вялікай колькасці відэакамераў і сотнях карэспандэнтаў.

«Такое адчуванне, што ўсё адбылося ў кіно. Цяжка паверыць, што гэта здарылася насамрэч, што ёсць загінулыя і пацярпелыя. Мусіць прайсці час, каб людзі ўсведамілі, што адбылося», – зазначыў сведка трагічных падзеяў.

Паводле госця «Белсату», пакуль няма падазраваных у тэракце. Падазрэнні адносна ўдзелу ў тэрарыстычным акце студэнта з Саудаўскай Аравіі не пацвердзіліся.

М.Я., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары