У Кіеве прайшоў гоп-парад «пацаноў» і «цёлачак» (Фота)


Барсеткі, кепачкі ды туфлі са спартовымі штанамі – прыхільнікі «гопніцкага» стылю да драбніцаў прадумалі свае строі.

Імправізаваны «гоп-флэшмоб», які адбыўся ў Кіеве ўжо другі раз, сабраў каля 30 чалавек. У сацыяльных сетках свой удзел пацвердзілі каля 500 асобаў, але праз кепскае надвор’е на акцыю прыйшло ў разы меней людзей.

Сярод удзельнікаў параду дзяўчат было не менш, чымся хлопцаў, а ўся «гоп-кампанія» ў каларытных строях шчоўкала семечкі, спявала песні пад гітару і танцавала сапраўдныя гоп-танцы пасярод праезнай часткі.

М.Я., belsat.eu, паводле kp.ua

Глядзі таксама
Каментары