Сакрэтны аб’ект ля Менску працягвае атручваць наваколле


Чым пагражае прыродзе беларуска-кітайская супраца? Пра гэта – у апошнім выданні праграмы «Рэпартэр».

«Рэпартэр» выходзіць шточацвер а 20:30. Паглядзець усе выданні можна ў закладцы «Нашыя праграмы».

Супольнае беларуска-кітайскае прадпрыемства «Август-Бел» у Пухавіцкім раёне вырабляе сродкі аховы раслінаў: пестыцыды і гербіцыды. Некалькі гадоў таму жыхары пасёлку Дружны, што побач з вытворчасцю, вышлі з лозунгамі «Хімічны Чарнобыль побач з Менскам». Тады за некалькі метраў ад агароджы прадпрыемства знайшлі бочкі з сіняватаю атрутнаю якасцю на дне. Хоць афіцыйна тут вырабляюць сродкі аховы раслінаў, Савет міністраў чамусьці наклаў рэжым сакрэтнасці на гэтую вытворчасць.Эколаг Сяргей Абразоўскі на фоне прадпрыемства «Август-Бел». Фота belsat.euЭколаг Сяргей Абразоўскі на фоне прадпрыемства «Август-Бел». Фота belsat.eu

Ужо гэтаю вясною кіраўнік грамадскай арганізацыі «Экаліга» Сяргей Абразоўскі неаднаразова паведамляў у Камітэт аховы прыроды пра тое, што ў меліярацыйныя каналы скідваюць невядомую вадкасць, прыкладаў фотаздымкі. Атрымаў адказ: факт не пацвердзіўся.

Побач з прадпрыемствам месціцца менская ТЭЦ-5, якая за сваё абсталяванне гэтаксама мусіць быць «удзячная» кітайцам. У лістападзе аварыя здарылася на другім блоку (з тых часоў ён не дзейнічае), пасля – у першым.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў