Уладзімір Кобец: У мяне ёсць прадчуванне…


Першае тэлеінтэрв’ю адпушчанага на волю кіраўніка выбарчага штабу Андрэя Саннікава.

Пасля выхаду з СІЗА КДБ Уладзімір Кобец, кіраўнік выбарчага штабу экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава, паспеў сустрэцца з адвакатам. Ён застаецца абвінавачваным у справе аб масавых беспарадках, таму яму сказалі, што зноў выклічуць на допыт.

Уладзіміра Кобеца нечакана адпусцілі з ізалятару дамоў у ноч на 27 студзеня. Чаму меру стрымання змянілі, яму не патлумачылі. Паводле Кобеца, ніякіх тлумачальных лістоў ён не пісаў і абяцанняў даць інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлебачанню не даваў. Нагадаем, што затрымалі кіраўніка штабу дома 21 снежня 2010 г.

Уладзімір Кобец кажа, што мае прадчуванне: магчыма, прынятае нейкае рашэнне. “Тое, што я выйшаў, для мяне першы аргумент, што ў бліжэйшы час мы і іншых пабачым на волі”, – сказаў ён.

belsat.eu
https://youtu.be/dmh4AF5MHVk

Глядзі таксама
Каментары