30 % у парламенце для паплечнікаў Мілінкевіча?


Пра тое, як беларусы сумуюць па рэальнай палітыцы ды якім чынам гэта могуць выкарыстаць апазіцыйныя лідары, у “Размове Мацкевіча” разважае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Аляксандр Мілінкевіч. Фота belsat.euАляксандр Мілінкевіч. Фота belsat.euПадставаю для размовы сталі вынікі сакавіцкага апытання, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Яны паказваюць, наколькі непапулярныя ў Беларусі палітычныя партыі, як апазіцыйныя, гэтак і прадзяржаўныя. Аляксандр Класкоўскі тлумачыць гэта тым, што аб’яднанні не ўдзельнічаюць у палітыцы, і гэта не дзіўна, бо ў Беларусі для гэтага няма ўмоваў.

Для сённяшняй палітычнай сістэмы ў Беларусі партыі – “як пятае кола ў возе”, таму як бы ні крэатывілі лідары, жаданага выніку няма. “А не працуе, бо сістэма такая: ёсць адзін вялікі дручок – і ўсім па галаве, хто вылазіць. І рацыянальны беларус разумее: нашто я буду “грузіцца” гэтымі партыямі, тым болей выходзіць на гэтыя мітынгі, калі акрамя як дручком па галаве я нічога не атрымаю”, – гаворыць аналітык.

Аднак “смак рэальнай палітыкі” беларусы ўсё ж памятаюць: “Гэта было бачна ўвосень 2010 года, калі раптам, літаральна за лічаныя тыдні, усё гэта расквітнела, зноў як быццам бы такі рэмэйк перабудовы <…> Бел-чырвона-белыя штандары ля ГУМу, чэргі, каб за Саннікава падпісацца…” Такім чынам, крыху лібералізацыі – і працэс пойдзе.
{movie}Аляксандр Класкоўскі ў “Размове Мацкевіча”|right|10075{/movie}
Уладзімір Някляеў падчас прэзідэнцкай кампаніі-2010. Фота з архіву belsat.euУладзімір Някляеў падчас прэзідэнцкай кампаніі-2010. Фота з архіву belsat.euЗ апазіцыйных сілаў найбольшай папулярнасцю карыстаюцца рухі “За Свабоду” і “Гавары праўду!”. Паводле спадара Класкоўскага, гэта вынік таго, што яны “пайшлі ў народ”. Аднак вынікі ўсё адно вельмі нізкія. Вядоўца Уладзімір Мацкевіч заўважыў, што паводле адкрытага апытання найлепшы вынік – 4 % – атрымаў рух “За Свабоду”. Паводле яго, калі гэтую лічбу памножыць на тры, можна прадказаць вынік, які гэтая сіла атрымае на выбарах.

Аляксандр Класкоўскі, у сваю чаргу, нагадаў, што гэта вынікі адкрытага апытання, тады як закрытае руху Мілінкевіча дае ўжо амаль 11 %. Калі ўявіць, што ў Беларусі ўвялі нават не прапарцыйную, а змяшаную сістэму, можна прагназаваць, што пры дэмакратычных выбарах лідар руху “За свабоду” і ягоныя паплечнікі зоймуць траціну месцаў у парламенце. Уладзімір Мацкевіч жа заўважыў, што калі няма прапарцыйнай сістэмы, гэта схема працуе а мажарытарных акругах, і калі кандыдат набірае 30 % галасоў, гэта адзначае, што ён не праходзіць.

Паводле Аляксандра Класкоўскага, сітуацыя сведчыць пра тое, што апазіцыі патрэбныя яркія імёны. “Патрабаванне доступу да медыяў – анахранізм, сёння кожны сам сабе СМІ, ёсць сацыяльныя сеткі, ёсць блогі. Пабачылі мы некаторых на экране [Падчас мінулых парламенцкіх выбараў. – belsat.eu], лепей бы яны туды і не вылазілі”.

Яшчэ адзін сакрэт поспеху, дадае спадар Класкоўскі, – трапныя лозунгі: “Аказваецца, народу дэмакратыя не патрэбная. Патрэбная кампетэнтная, разумная ўлада, якая б усіх забяспечыла добраю працаю ды заробкам”.

АК, belsat.eu
https://youtu.be/wI7g7VusQPA

Глядзі таксама
Каментары