У Музеі Якуба Коласа паказалі, як смяюцца класікі


Ці здольныя беларусы жартаваць? Найперш у галаву ў якасці доказу прыходзяць камічныя сцэнкі з “Пінскай шляхты” Дуніна Марцінкевіча, “Запіскі Самсона Самасуя”, камедыі Крапівы ды фестываль народнага гумару “Аўцюкі”. Аднак смешнага шмат і ў адлітых з золата класікаў. Учора, у Міжнародны дзень гумару, весяліцца і жартаваць спрабавалі ў літаратурным музеі імя Якуба Коласа.
{movie}Агляд падзеяў культуры (02.04.2013)|right|10009{/movie}
Сур’ёзнае месца – і несур’ёзныя заняткі. Дзень смеху і забыцця ў музеі беларускага класіка стаўся нагодаю, каб прыгадаць: Колас быў майстрам малых гумарыстычных формаў – афарыстычных выказванняў, аўтарскіх прыказак, смешных дыялогаў, перыфразаў, каламбураў, тостаў, параўнанняў і нават анекдотаў.

“Паралельна з напісаннем трылогіі “На ростанях”, “Сымона-музыкі” ды “Новай зямлі” ў яго безліч гумарыстычных твораў і вершаў
, – кажа дырэктар музею Зінаіда Камароўская. – Нават у той жа “Новай зямлі”, калі хто ўважліва чытаў, бачна, колькі там цікавых выказванняў”.

Удзельнікам імпрэзы паказалі арыгіналы рукапісаў гумарыстычных вершаў Коласа, а падчас кава-паўзы кожны мог папазаваць прафесійнаму шаржысту. Між удзельнікаў, дарэчы, быў і сын Коласа Міхась Міцкевіч, які пра гумар беларусаў сказаў наступнае:

“Адпаведна таму, які менталітэт у народу, такога характару ў яго і гумар. Вядома, што і гумар, і звычкі народу занатаваныя ў мове, а мова – галоўны здабытак любой нацыі”.

Іншыя тэмы: менскі гурт “Нака” прэзентаваў “лебядзіны трылер”, раман “Параноя” Віктара Марціновіча пераклалі ды выдалі па-ангельску, у ЗША адкрылі курсы фотамастакоў, што здымаюць на мабільнік.

Адэля Дубавец, belsat.eu

https://youtu.be/5isEJMByl0Q

Глядзі таксама
Каментары