Ультратонкі шматфункцыйны гадзіннік: «Plastic Logic» абстаўляе «Apple»?


Кампанія «Plastic Logic» прэзентавала канцэпт ультратонкага гадзінніка на аснове тэхналогіі электроннай паперы. Некаторыя адмыслоўцы мяркуюць, што кампанія адкрыла сакрэт анансаваных раней «IWatch» ад кампаніі «Apple». Больш – у праграме «Dэвайс»!

{movie}”Dэвайс” (1.04.2013)|right|9991{/movie}

Мадэль мае яркі каляровы дысплей, на якім можа адлюстроўвацца як час і дзень, гэтак і розныя паведамленні са смартфону – такія, як кароткія паведамленні, інфармацыя пра званкі, электронныя лісты і г. д. Дэвайс забяспечаны мікрачыпам NFC, адаптарамі блютусу і Wi-Fi, а таксама лічнікам сардэчнага рытму. Таўшчыня прылады – усяго 0,9 мм.

Яшчэ ў выданні:

– Робаты будуць працаваць у камандзе.

– Робат-страказа «BioniOpter». Неверагодна дакладная мадэль палёту.

– Водар інтэрнэту. Першакрасавіцкі жарт ад «Google».

– Што будзе, калі скочыць з парасонам замест парашута.

– Другое жыццё «iPad mini».

– Новы рухавічок «Unreal engine 4».

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў