Руслан Вашкевіч: Мастацкі працэс у Беларусі – толькі імітацыя


Пра прывід «беларускай Венецыі» – гутарка ў праграме «Размова Жбанкова» з мастаком і арт-актывістам Русланам Вашкевічам.

{movie}Руслан Вашкевіч у “Размове Жбанкова”|right|9954{/movie}

Сёлетні спіс удзельнікаў Венецыянскага біенале ўжо склалі. Сярод іншых у гэтым спісе – невялікія краіны, як Македоня, Чарнагорыя і Люксембург. А вось беларускіх артыстаў у спісе асноўных удзельнікаў няма, як і няма беларускага павільёну ў спісе нацыянальных павільёнаў.

«Гэта зусім ненармальна, калі браць пад увагу, якія намаганні прыкладваліся і як апошні раз два гады таму ўсё ж такі Беларусь брала ўдзел у біенале. Гэтая разарванасць працэсу – паталагічная», – зазначае госць праграмы.

На чым палягае галоўная праблема беларускага мастацтва, сярод іншага, той часткі мастацтва, што не можа абысціся без дзяржаўнага падтрымання? «Няма ніякай дзяржаўнай стратэгіі на найбліжэйшыя год–два ці пяць гадоў. І ўвогуле мастацтва не заяўленае, як стратэгічна важны пункт унутранай палітыкі. Толькі б з’явілася цікаўнасць – выраслі б галерэі як грыбы, але відаць, гэта непатрэбна нікому, – мяркуе Руслан Вашкевіч. – Складаецца такое адчуванне, што можна жыць і без гэтага: як варыянт – увогуле спыніць імітацыю мастацкага працэсу на некалькі гадоў. Ажно да спынення працы Акадэміі мастацтваў, бо гэта не мае сэнсу – пладзіць 100 мастакоў на год, будучых беспрацоўных. Людзей, якімі потым дзяржава не займаецца. Тое ж самае, калі спартоўцы будуць трэнавацца ў спартзалах і паказваць някепскія вынікі, але іх не будуць дапускаць да Алімпіяды ці Чэмпіянатаў свету».

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў