€ 10 млрд дасць Брусель на ратаванне астраўной дзяржавы


Уладальнікі банкаўскіх рахункаў могуць страціць свае ўкладанні. Каб гэтага пазбегчы, рахункі другога з велічыні банку Кіпру “Laiki” замарозяць на суму больш за € 100 тыс. – гэтыя сродкі выкарыстаюць для пагашэння банкаўскіх даўгоў.

На патрабаванні Міжнароднага валютнага фонду, гэтае пагадненне не будзе праходзіць праз парламент Кіпру. Бо ранейшы план ратавання эканомікі краіны – увядзенне спецыяльнага збору з усіх рахункаў – парламентарыі Кіпру адхілілі.

Міністр фінансаў Кіпру Міхаліс Сарыс заявіў, што гэта найлепшы магчымы выхад з існых абставінаў: яго краіна пазбегла выхаду з еўразоны. Кіпрыёцкі міністр замежных справаў Яніс Касулідзіс кажа, што пагадненне – найлепшы варыянт для краіны. Аднак большая частка ўраду і царкоўных чыноўнікаў выказалі незадавальненне прынятаю пастановаю паміж ЕЗ і Кіпрам.

Рэакцыя насельніцтва пакуль невядомая: сёння кіпрыёты святкуюць Дзень незалежнасці. Між тым аналітыкі мяркуюць, што зробленыя захады пагражаюць тысячам працоўных месцаў, а ўладальнікі рахункаў могуць страціць да 40 % ад уласных укладаў.

А.Л., belsat.eu

Стужка навінаў