Гомельца, які разгульваў па горадзе ў адных майтках, могуць адправіць у ЛПП


Мужчына шпацыраваў у мароз без вопраткі ды абутку, чым шакаваў мінакоў.



Першапачаткова да ўчастковага міліцыянта паступіла паведамленне пра сямейны скандал. Падазраванага дэбашыра міліцыянты знайшлі на вуліцы – ён шпацыраваў у споднім і босы. Міліцыянты даставілі мужчыну спачатку дадому, каб ён апрануўся, а затым – у апорны пункт міліцыі для разбіральніцтва.

Праваахоўнікі падкрэсліваюць, што гомелец неаднаразова ўсчынаў сямейныя скандалы, злоўжываў алкаголем. Цяпер разглядаецца пытанне, каб адправіць яго на прымусовае лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыю.

Здымкі затрымання “нудыста” размешчаныя ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”.

М.Я., belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў