Зянон Пазняк да Дня Волі-2013: Гэта свята павінна кансалідаваць усіх


На ўрачыстым святкаванні Дня волі ў Варшаве выступіў старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Зянон Пазняк.



На мітынгу, які адбыўся пасля маршу цэнтральнымі вуліцамі Варшавы, палітык падкрэсліў лучнасць сёлетняга Дня Волі са справаю нашых продкаў, якія па-геройску змагаліся за беларушчыну. “Нішто не знішчыць подзвігу нашых бацькоў і дзядоў… Каб не было тых людзей, якія ахвяравалі сваймі жыццямі, ці былі б мы тут з вамі з нацыянальнымі сцягамі? Ды гэтых сцягоў, пэўна б, не было…” – падкрэсліў старшыня КХП-БНФ.

{movie}Зянон Пазняк да Дня Волі-2013 |right|9857{/movie}

Паводле Зянона Пазняка, Дзень Волі стаў сакральным святам, якое мусяць ведаць усе беларусы і якое павінна кансалідаваць усіх, незалежна ад рознага кшталту падзелаў на ўзор продкаў беларусаў, якія нават пад нямецкай акупацыяй змаглі дамовіцца пра ўтварэнне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў