Андрэй Пачобут: Лукашэнка страціў статус "народнага героя"


У часе працяглай апатыі, стабільнасці, палітычнага і грамадскага песімізму, ёсць і прыемныя навіны. Гэтак, сёння ў гасцях «Размовы Мацкевіча» – журналіст Андрэй Пачобут, з якога нядаўна знялі ўсе абвінавачанні.



9 месяцаў Следчы камітэт з дапамогаю Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы, Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, БДУ і Акадэміі навук намагаўся разабрацца: абразіў журналіст кіраўніка краіны ці не? Увесь гэты час журналіст не меў права пакінуць Горадню і працаваў з дому. Тым часам, як польская «Gazeta Wyborcza», дзе працуе спадар Пачобут, гэтак і беларускія СМІ ўважліва сачылі за справаю журналіста.

«Што датычыць рэакцыі звыклых людзей, то Аляксандр Лукашэнка ўжо вельмі не папулярны палітык у краіне, і калі я быў чарговы раз абвінавачаны ў паклёпе, то чуў гэткую падтрымку. Бывалі выпадкі, калі мяне ў таксі падвозілі, пазнавалі і не бралі грошай», – распавядае журналіст.

Андрэй Пачобут згадвае, што першыя гады пасля прыходу да ўлады дзейнага кіраўніка краіны, шмат хто абураўся на крытыку ягонай асобы, але сёння такога ўжо няма.

Пра тое, чаму развалілася крымінальная справа супраць гарадзенскага журналіста і ці ёсць надзея для іншых палітвязняў – глядзіце ў «Размове Мацкевіча».

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў