Паўночная Карэя хацела разбамбаваць Белы дом, а трапіла ў Капітолій


У адрозненні ад гісторыі пра тое, як галодныя амерыканцы ядуць падагрэты снег, гэтае відэа – плод фантазіі выключна паўночнакарэйскіх прапагандыстаў.

«Белы Дом у нас на прыцэле, а яго ўнутраныя абаронныя збудаванні – у зоне паражэння нашай атамнай бомбы», – паведамляецца ў субтытрах. Відэа, на якім паказаная атака, што сканчаецца, чамусці, бамбаваннем не Белага дому, а Капітолію, змясціў паўафіцыйны паўночнакарэйскі ўэб-сайт www.uriminzokkiri.com. (Белы дом і Капітолій знаходзяцца па розных канцах Пэнсільванія-авэню. – belsat.eu). Згаданы рэсурс выстаўляе прапагандавыя матэрыялы Цэнтральнага інфармацыйнага агенцтва краіны.

{movie}Прапагандавы ролік пра бамбаванне Белага дому|right|9753{/movie}Паўночная Карэя пагражае Злучаным Штатам вайною ў адказ на новыя санкцыі ААН, прычынаю якіх сталі ядравыя выпрабаванні Пхеньяну, а заадно абяцае нанесці ўдар паўднёваму суседу.

19 сакавіка амерыканскія звышдалёкія бамбавальнікі-ракетаносцы B-52 узялі ўдзел у супольных з Сеулам штогадовых вучэннях «Foal Eagle», якія Паўночная Карэя назвала падрыхтоўкаю вайны.

Раней у сакавіку Пхеньян абвесціў пра скасаванне мірнай дамовы 1953 года, якая паклала канец вайне на Карэйскай паўвыспе.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў