Пад Менскам пабіліся рыцары (фота)


У Астрашыцкім Гарадку прайшоў XV міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі “Белы Замак”.

Госці свята ў гісторыка-культурным цэнтры “Рыцарскі Замак” змаглі паглядзець на масавыя баі рыцараў, конныя ды пешыя рыцарскія спаборніцтвы, турніры лучнікаў і алебардыстаў.

Самыя ж госці ўзялі ўдзел у больш мірных занятках – для іх правялі адмысловыя майстар-класы па сярэднявечных танцах, музычныя выступы ды канцэрты даўняй музыкі, дэфіле гістарычных строяў і даспехаў, арганізавалі спектаклі адзінага ў Беларусі сярэднявечнага тэатру – “Круцельскага тэатру ДыГрыза”.

Для гасцей імпрэзы адмыслова працаваў сярэднявечны кірмаш. Напрыканцы ж свята аматарам відовішчаў падрыхтавалі фаер-шоу.

М.Я., belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў