Збіты беларускі лятак на рынку ў Магадышу (фотафакт)


Расейскі блогер Ілля Варламаў апублікаваў фотаздымкі беларускага летака, збітага ў 2007 годзе. «Валяецца проста на ходніку, быццам бы так і трэба. У цені крыла нейкія гандляры сядзяць адпачываюць», – піша блогер.

Збіты шэсць гадоў таму ў Самалі «ИЛ-76», што належаў кампаніі «Трансавіяэкспарт», выконваў рэйс у межах міратворчай місіі Афрыканскага звязу. На падлёце да аэрадрому сталіцы Самалі ў самалёт стрэлілі, праўдападобна, з гранатамёта. Узнік пажар, аднак беларускі экіпаж здолеў пасадзіць машыну, абышлося без ахвяраў.

Неўзабаве на месца накіравалі другі лятак, каб забраць са збітага самалёта груз, аднак яго таксама падбілі ісламісты. Загінулі 11 асобаў. «Першы» «ИЛ-76» неўзабаве разрабавалі ды выкінулі проста на дарогу, дзе ён і ляжыць цяпер», – піша расейскі блогер.

М.Л., belsat.eu

Фота http://zyalt.livejournal.com

Стужка навінаў