Абаронцы парку 40-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі напісалі да Лукашэнкі


Актывісты просяць прыцягнуць да адказнасці вінаватых у знішчэнні зялёнай зоны чыноўнікаў ды «не ўрывацца на азялененую тэрыторыю гораду, і пакінуць права на жыццё і здароўе».

Паводле абаронцаў парку, гарадскія ўлады абяцалі пашырыць паркавую зону ў горадзе ў якасці кампенсацыі высечкі часткі парку 40-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Але за год гэтых абяцанняў у поўным аб’ёме не выканалі.

«Адбываецца далейшае знішчэнне парку. Кампенсацыйныя пасадкі, якія зрабілі замест вырваных дрэваў, ізноў выкопваюць. Дзяржаўныя сродкі разбазарваюцца. Тыя ж людзі, што саджалі дрэвы, цяпер іх вырываюць», – пішуць абаронцы парку.

Высяканне парку 40-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі пачалося летась у сувязі з будаўніцтвам гатэльнага комплексу «Пекін». Праект прадугледжваў знішчэнне больш як 300 дрэваў і забудаванне прыблізна 70 % тэрыторыі парку.

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў