Журналісты апублікавалі новае расследаванне афшораў «Paradise Papers»


Апублікаваныя ў нядзелю дакументы «Paradise Papers» паказваюць схаваныя фінансавыя аперацыі каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, буйных міжнародных кампаній, чальцоў кабінета Доналда Трампа і прэзідэнта Украіна Пятра Парашэнкі.

Пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на Міжнародны кансорцыум журналісцкіх расследаванняў.

Паведамляецца, што журналісты прапрацавалі 13400000 файлаў і выявілі «падатковыя шчыліны і рэзанансныя дзелавыя кантакты высокапастаўленых асоб».

Па меншай меры 13 чалавек з бліжэйшага атачэння прэзідэнта ЗША Доналда Трампа фігуруюць у спісах уладальнікаў афшораў. У дакументах пазначаны міністр гандлю Уілбур Рос, дзяржсакратар Рэкс Тылерсан і віцэ-старшыня назіральнага савета Федэральнага рэзерву ЗША Рэндел Куарлэс. Таксама там фігуруюць саветнік Трампа Томас Баррак-малодшы, гендырэктар кампаніі Blackstone Group Стывен Шварцман, саветнік прэзідэнта Карл Ікан, галоўны дарадца Трампа па пытаннях эканомікі Гэры Кахно і інш.

У дакументах адзначаецца, што каля 10 млн фунтаў з уласнасці каралевы Лізаветы II былі інвеставаныя ў афшор – частка грошай паступіла ў лізінгавую кампанію BrightHouse, якую абвінавачваюць ў набыванні на бедных.

Таксама «Paradise Papers» паказваюць фінансавыя сувязі міністра гандлю ЗША Уілбура Роса з кампаніямі, якія належаць атачэнню прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Акрамя гэтага, паведамляецца, што расейскія дзяржаўныя кампаніі – ВТБ Банк і «Газпром» – інвеставалі ў Facebook і Twitter.

The Guardian піша пра ўхіленне ад выплаты падаткаў такіх карпарацый, як Nike, Apple, Deutsche Post, Siemens, Allianz і Bayer.

Вясной 2017 года ўдзельнікі Міжнароднага кансорцыума журналістаў-расследавальнікаў, а таксама Цэнтра расследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP, якія летась апублікавалі праект «Panama Papers», атрымалі доступ да новых дакументах: новае журналісцкае расследаванне назвалі «Paradise Papers» ці « дакументы з райскіх выспаў ».

У гэтых дакументах таксама фігуруе афшор прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Новыя дадзеныя дазволілі выказаць здагадку, што Парашэнка стварыў афшорную кампанію не для таго, каб перадаць «Рашэн» ў «сляпы траст», а каб мінімізаваць падаткі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары