Памёр мастак Анатоль Галушка, які маляваў, трымаючы пэндзаль зубамі


12 снежня падчас рыхтавання да аперацыі памёр Анатоль Галушка – паэт, эсэіст, мастак. Пра гэта са спасылкаю на сацыяльныя сеткі ягоных сяброў піша «Наша Ніва».

Анатоль Галушка за працаю.
Фота: ganc-chas.by

Анатолю Галушку было 60 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Магіліцы Івацэвіцкага раёну. Больш як 40 гадоў быў прыкуты да ложка пасля таго, як у юнацтве атрымаў цяжкую траўму хрыбетніка. Траўма прывяла амаль да поўнага паралюшу.

Галушка шмат працаваў над сабой і навучыўся жыць нанова. Болей за 20 гадоў ён маляваў, трымаючы пэндзаль у зубах – «навобмацак, на інтуіцыі».

Працы Анатоля Галушкі.
Фота: ganc-chas.by

Таксама пісаў вершы і прозу.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў