Новая хваля міграцыйнага крызісу ў ЗША ды знішчаныя гарады ва Украіне. Галоўныя падзеі тыдня


Ад абстрэлаў паміж Ізраілем і сектарам Газа да адмены дзейных міграцыйных правілаў для мігрантаў у ЗША – фотарэдактары belsat.eu выбралі галоўныя фотападзеі тыдня.

Пары ў сталым веку танчаць падчас святкавання Дня Перамогі ля Вялікага тэатру ў цэнтры Масквы, Расея.
Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News
Людзі стаяць перад грудай трунаў, прывезеных урадам Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, праз чатыры дні пасля паводкі і апоўзня, выкліканых моцнымі дажджамі, з-за якіх загінулі па меншай меры 400 чалавек і сотні лічацца зніклымі без вестак. Ньямукуб (Nyamukub), Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
Фота: Guerchom Ndebo / AFP / East News
Актывісты партыі PTI і прыхільнікі былога прэм’ер-міністра Пакістана Імрана Хана, затрыманага па справе аб карупцыі, блакуюць дарогу падчас акцыі пратэсту супраць арышту іх лідара ў Карачы, Пакістан.
Фота: Asif Hassan / AFP / East News
Паліцыя стрымлівае дэманстрантаў, якія падтрымліваюць скўотараў (тых, хто самавольна засяляе пакінутае або незанятага месца, не з’яўляючыся яго юрыдычнымі ўласнікамі), якія жывуць у двух вядомых будынках «La Ruïna» і «El Kubo» у Барсэлоне, Іспанія.
Фота: Joan Mateu Parra / AP Photo / East News
Больш за 50 чалавек загінулі ў выніку сутыкненняў паміж этнічнымі групамі Кукі і Мэйтэй у індыйскім штаце Маніпур. Падчас беспарадкаў натоўпы грамілі дамы, аўтамабілі, цэрквы і храмы, тысячы людзей былі вымушаны пакінуць свае дамы, каб выратавацца ад пагромшчыкаў. Маніпур, Індыя.
Фота: Arun Sankar / AFP / East News
Людзі чакаюць пропуску на мяжы ЗША і Мексікі ў Тыхуане. Адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна адмяніла пратакол на падставе надзвычайнай сітуацыі з пандэміяй COVID, уведзены папярэднім прэзідэнтам Дональдам Трампам, які выкарыстоўваўся для адмовы ва ўездзе мігрантам і высылкі асобаў, якія шукаюць прытулку ў ЗША. Тыхуана, Мексіка.
Фота: Guillermo Arias / AFP / East News
Палестынская дзяўчынка глядзіць на зруйнаваны будынак пасля ізраільскага авіяўдару ў Бэйт Ляг’я на поўначы сектару Газа. Уначы ізраільская армія і баевікі сектару Газа абмяняліся моцным трансгранічным агнём, прынамсі 22 палестынцы былі забітыя больш за два дні ў наймацнейшую эскалацыю канфлікту, якая абрынулася на прыбярэжную тэрыторыю за апошнія месяцы. Бэйт Ляг’я, сектар Газа.
Фота: Mohammed Abed/ AFP / East News
Украінцы адпачываюць на пляжы, нягледзячы на забарону на наведванне ўзбярэжжа Чорнага мора з-за міннай небяспекі. Адэса, Украіна.
Фота: Ukrinform / East News
Знішчаны ракетнымі ўдарамі ўкраінскі горад Мар’інка ў Данецкай вобласці, Украіна.
Фота: Libkos / AP Photo / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў