У Капыльскім раёне затрымалі экскурсію з гідамі і знішчылі крыжы абаронцам Беларусі


Чарговыя навіны пра масавыя рэпрэсіі ды знішчэнне помнікаў беларускай гісторыі прыйшлі 13 студзеня з Капыльскага раёну на Меншчыне.

Калядныя цары.
Фота: ІА / belsat.eu

Як паведамляе радыё «Свабода» па дарозе ў Семежаў да «Калядных цароў» (традыцыйнага навагодняга абраду, уключанага ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO) у Грозаве Капыльскага раёну сілавікі затрымалі вялікую экскурсію – да 80 чалавек – з гідамі Алесем Варыкішам, Наталляй Жданок і Іванам Сацукевічам.

Ва ўсіх затрыманых праверылі дакументы і тэлефоны. Большасць людзей, акрамя экскурсаводаў, праз пяць гадзін правярання адпусцілі. Варыкіша і Сацукевіча затрымалі на 72 гадзіны.

Знішчаны крыж у Грозаве.
Фота: Новы час

А «Новы час» піша, што ў Грозаве і Семежаве да таго ж знеслі крыжы ў памяць пра Слуцкае паўстанне 1920 года.

Менавіта ў Грозаве, Семежаве і Слуцку быў сфармаваны 2-гі Грозаўскі полк, які ўдзельнічаў у баях супраць бальшавіцкага войска за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў