Вазьмі «Белсат» з сабою ў аўта!


Калі вы глядзіце наш тэлеканал або чытаеце старонку belsat.eu у інтэрнэце, далучайцеся да рэкламнай акцыі «Белсату».

Калегі каналу раздалі больш за 1000 араматызатараў для аўтамабіляў, чые ўладальнікі бралі ўдзел у выставе «Белэкспа» ў Менску, а таксама тым, хто запаркаваўся каля гандлёвага цэнтра “Мацярык” побач са станцыяй метро “Каменная горка”. Падарункі больш ахвотна бяруць мужчыны. Пачуўшы, што гэта бясплатна, просяць па тры штукі.

Калі вы хочаце атрымаць такі ж, дашліце сваё імя і кантакты на нашую электронную пошту belsat.eu@gmail.com або на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках. Колькасць араматызатараў абмежаваная.

Паколькі «Белсат» дагэтуль не мае акрэдытацыі ў Беларусі, мы не можам рэкламавацца традыцыйным спосабам, напрыклад, праз медыі. Таму каб прыцягнуць патэнцыйных гледачоў, даводзіцца звяртацца да нестандартных метадаў маркетынгу.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары