Дыктатура у НАН: «Навуковая вертыкаль» і чужыя дысертацыі высокіх чыноўнікаў


https://youtu.be/ofhhgSI5wQ8
Быў час, калі мы ганарыліся тым, што нашая краіна мае высокі інтэлектуальны патэнцыял. Інтэлектуальны патэнцыял канцэнтруецца пераважна ў навуцы. Пра стан сучаснай беларускай навукі – гутарка ў праграме «Размова Мацкевіча» з апошнім абраным прэзідэнтам НАН Беларусі Аляксандрам Вайтовічам.

{movie}Аляксандр Вайтовіч у “Размове Мацкевіча”|right|9533{/movie}

Дык у якіх навуковых кірунках Беларусь мае перадавыя месцы ў сусвеце? Паводле госця праграмы, сярод гэткіх кірункаў застаецца фізіка, хімія. Адначасова з гэтым беларуская навука апынулася ў ізаляцыі. «У асноўным нас не прыцягваюць да міжнародных навуковых праграмаў. І гэта ёсць вынікам ізаляцыі краіны, у якой Беларусь аказалася праз нашае кіраўніцтва», – адзначае Аляксандр Вайтовіч.

«У нашай краіне ўведзеная такая ж камандна-адміністратыўная сістэма кіравання ў навуцы, як ува ўсёй краіне. Як у краіне ёсць «вертыкаль», гэтак і Мясніковіч зарганізаваў «вертыкаль» у Акадэміі навук. І гэта вельмі кепска для навукі, – падкрэслівае госць праграмы. – Мясніковіч пастараўся выключыць дыскусіі ў навуковым асяродку, не дапусціць выказвання меркавання вучонага, калі яно разыходзіцца з ягоным меркаваннем. Цяпер навуковая грамадскасць не мае магчымасці абмяркоўваць навукова-арганізацыйныя пытанні ў краіне».

Паводле госця праграмы, Найвышэйшая атэстацыйная камісія імкнецца падтрымліваць высокі ўзровень дысертацыяў беларускіх навукоўцаў, аднак не заўсёды гэта ўдаецца. «Ёсць і мінусы: калі высокія чыноўнікі нібыта робяць дысертацыі. Калі выходзіць высокага рангу чыноўнік, з першай дзясяткі ў краіне, абараняць дысертацыю, то 95 % верагоднасці, што дысертацыю яму зрабілі, што гэта не ён пісаў. А камісія ў такіх выпадках «прагібаецца». Але гэта – адзінкавыя выпадкі», – падкрэсліў Аляксандр Вайтовіч.

М.Л., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары