Міс Расея: Абцасы – страшная рэч!


https://youtu.be/sH-TD0V83EA
Новаю Міс Расея – 2013 стала 18-гадовая студэнтка Сібірскага Дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту, якую каранавалі тыяраю коштам $ 1 млн. Што праўда, карону давялося вярнуць, а ў якасці ўзнагароды прыгажуня атрымала $ 100 тыс.

{movie}Міс Расея: Абцасы – страшная рэч!|right|9489{/movie}

Эльміра Абдразакова прызнаецца, што перамога на конкурсе была для яе нечаканаю. «Калі яны назвалі першае і другое месцы, я засмуцілася, бо хацела быць другою віцэ-міс, але, відаць, не атрымаецца. У мяне нават думкі не было ў галаве, што гэта можа здарыцца, што гэта – рэальнасць, бо для мяне гэта цуд, у які я дагэтуль не магу паверыць», – зазначыла пераможца.

Калі іншыя ўдзельніцы рухаліся па сцэне лёгка, Абдразакова, здавалася, ходзіць з невялікаю цяжкасцю. «Гэта ўсё частка «акліматызацыі» на высокіх абцасах, неабходных для конкурсу», – патлумачыла яна.

«Для мяне самая складаная частка, напэўна, – гэта абцасы, бо я – не прафесійная мадэль і я ніколі сур’ёзна не хадзіла на абцасах. Цяпер у мяне ногі ў мазалях, абцасы – страшная рэч», – распавяла Міс Расея.

Цяпер Эльмира Абдразакова атрымала магчымасць быць прадстаўніцаю Расею ў наступным конкурсе Міс Свету – 2013, які адбудзецца ў верасні ў Інданезіі.

Дзіяна Шыцік, М.Л., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары