З’явіліся могілкі беларускіх грошай (+ інфаграфіка)


З сённяшняга дня ў Беларусь нельга разлічвацца банкнотамі наміналам 10 і 20 рублёў. Колькі разоў і з якімі банкнотамі развітвалася нашая краіна?

У Беларусі банкноты наміналам 10 і 20 рублёў перасталі быць сродкам плацяжу. Да 30 верасня 2013 года абмяняць іх можна ў любым банку краіны, да 31 сакавіка 2014 года – выключна ў Нацбанку. Сума мае быць кратнаю 50 рублям.

Пасля абвяшчэння незалежнасці ў Беларусі карысталіся савецкімі рублямі. Уласныя грошы ўвялі ў траўні 1992 года – 50 капеек (папяровыя), 1, 3, 5, 10, 25, 50 і 100 рублёў. Пасля з’явіліся банкноты наміналам 200 і 500 (1992 год), 1000 (1993 год), 5000 і 20 тыс. (1994 год), 50 тыс. (1995 год), 100 тыс. (1996 год), 500 тыс. (1998 год), 1 млн і 5 млн (1999 год) рублёў.

1 студзеня 2000 года адбылася дэнамінацыя, у абарачэнне ўвялі новыя банкноты наміналам 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 і 5000 рублёў, у 2001 годзе – 10 тыс. рублёў, у 2002 годзе – 20 тыс. і 50 тыс. рублёў, а ў 2005 годзе – 100 тыс. рублёў. 12 сакавіка 2012 года ўвялі ў абарачэнне найбуйнейшую на сёння купюру наміналам 200 тыс. рублёў.

Банкноту 1 рубель вывелі з абарачэння 1 студзеня 2003 года, 5 рублёў – 1 верасня 2004 года.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары