Наступствы выбуху ў Менску: Відэа


Прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў апублікавала відэа з наступствамі выбуху ў жылым доме на вул. Пляханава.

Цяпер на месцы здарэння працуе камісія адмыслоўцаў, якія маюць устанавіць прычыну выбуху. Жыхароў дому часткова адсялілі.

З прычыны ўзнікнення пагрозы абвальвання будаўнічых канструкцыяў, пастанавілі эвакуяваць жыхароў пад’езду № 10, а таксама 4 кватэраў 9-га пад’езду. Іх часова рассялілі: частку – у сваякоў, частку – у дзіцячы садок № 315.

Выбухнуў газ?

Здарэнне адбылося 23 лютага прыблізна а 17:00. Полымя ахапіла колькі кватэраў на 9-м паверсе дому на вуліцы Пляханава, 85.

Калі на месца выбуху прыехалі ратавальнікі, палова раёну была агорнутая з’едлівым дымам. Ратавальнікі эвакуявалі прыблізна 20 асобаў, выратавалі 9. Выбухам выбіла вокны з двух бакоў шматпавярховіка: з боку трамвайных лініяў на вуліцы Пляханава і ў двары. З выбітых вокнаў валіў густы чорны дым і шугала полымя.

У адной з кватэраў знайшлі 2 трупы. Паводле адной з версіяў, адбыўся выбух бытавога газу.

М.Л., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары