Беларуская мова: Чаму не размаўляем і ці нешта памятаем?




Сёння, у міжнародны Дзень роднай мовы, нашыя журналісты выйшлі на вуліцы Магілёва і Менску, каб высветліць: ці змогуць беларусы прынамсі ўзгадаць верш ці песню на беларускай мове і чаму ў нашай краіне склалася гэткая моўная сітуацыя?

Далёка не ўсе жыхары Магілёва здолелі проста назваць верш ці песню на беларускай мове. Большасць цытавала першыя радкі верша Якуба Коласа «Мой родны кут, як ты мне мілы», некаторыя казалі пра прыгажосць беларускага гімну.
{movie}Назавіце верш, ці песню на беларускай мове|right|9303{/movie}
У Менску нашыя карэспандэнты пыталіся: чаму беларусы не карыстаюцца ў штосядзённым жыцці беларускаю моваю і што можна зрабіць для змены сітуацыі? Большасць апытаных сышлася на меркаванні, што беларуская мова хоць і вельмі прыгожая, але проста непатрэбная, «бо ўсе размаўляюць па-расейску».
{movie}Чаму не гаворым па-беларуску?|right|9304{/movie}
Міжнародны Дзень роднай мовы адзначаецца з 2000 года. Паводле ацэнак ЮНЭСКО, прыкладна палова з больш як шасці тысяч моваў свету могуць у найбліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў. Беларуская мова – у катэгорыі «нестабільных моваў», ЮНЭСКО ставіць нашую мову паводле ступені захаванасці на адзін узровень з ідыш, чукоцкімі дыялектамі, баскскаю моваю ды іншымі.

У.Ш.,belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары