Музей адной сям'і ў Горадні шукае спонсараў


Агляд падзеяў культуры.

Калекцыянер ды мастак-афармляльнік Януш Паруліс – карэнны гарадзенец – сабраў у адно рэчы штодзённага побыту і прадметы мастацтва па сваіх дзядах. Экспанатаў назбіралася столькі, што Парулісу давялося вылучыць пад іх палову ўласнага дому.

Рэчы, у якіх патанае невялікі дом на вуліцы Лермантава, пачаў збіраць яшчэ дзед Паруліса, што працаваў у пажарнай камандзе. Сёння калекцыянер з гонарам прымярае дзедаву каску.

{movie}Агляд падзеяў культуры (20.02.13)|right|9283{/movie}„Тут мэбля сталы, крэслы – усё ад майго дзеда, – кажа Паруліс. – Іншае ад маіх сваякоў, якія тут жылі”.

Большасць рэчаў у калекцыі ўжо перажылі ўласных гаспадароў, сабраў Паруліс нумары сёння ўжо знесеных хатаў. Дом, якому выпаў лёс стаць музеем, стаіць па дарозе ў Каложу, і калекцыянер спадзяецца, што сабраная ім экспазіцыя станецца дадатковай турыстычнай атракцыяй для гасцей Горадні.

Аднак, як сцвярджае гісторык Андрэй Вашкевіч, створанаму Парулісам музею яшчэ далёка да сапраўднай музейнай экспазіцыі. „Гэта вялікая праца, якая павінна яшчэ быць рэалізавана”, – падкрэслівае гісторык.

І зацяты музейнік працуе – сёння сваймІ сіламі робіць тут рамонт.

„Не хапае, шчыра кажучы, спонсара, які б змог мне тут дапамагчы – жаліцца Паруліс. – Інакш мне давялося б прадаваць свае экспанаты, каб тут усё давесці да ладу. А гэтага б вельмі не хацелася”.

Іншыя тэмы: выстава Марка Шагала ў Парыжы, канцэртны тур Барыса Грабеншчыкова па Беларусі і новы кліп „Ляпісаў”.

Стужка навінаў