Кантракт ці ўсеагульны прызыў?


Міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін падзяліўся з журналістамі меркаваннем, што нашае войска ніколі не пяройдзе на кантрактную сістэму службы.



«Я лічу гэта надуманым і шкодным. У нашым менталітэце такога няма – адлыньваць ад войска»
, – заявіў міністр.



Тым часам за апошняе дзесяцігоддзе ад прызыўной сістэмы адмовіліся больш за 20 краінаў, у тым ліку нашыя суседзі – Літва, Латвія, Польшча. Нават ва Украіне сёлета плануецца пераход на кантракты.


{movie}Апытанне: Кантракт ці ўсеагульны прызыў?|left|9258{/movie}

«Белсат» запытаў жыхароў Менску: якая сістэма больш пасуе для Беларусі?

Адказы большасці ўказваюць на тое, што міністр абароны ўсё ж такі не вельмі добра ведае менталітэт суайчыннікаў. За прызыў выказваліся толькі некаторыя пажылыя людзі ды… большасць апытаных жанчынаў.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў