Як вікіпедысты ледзь не «падарвалі ўладу эканамічна і палітычна»


У затрыманых на берасцейскім вакзале студэнта БДЭУ Руслана Ясаева і студэнта ЕГУ Улада Гурыновіча канфіскавалі ноўтбукі ды «небяспечную літаратуру».

Маладзёны вярталіся з варшаўскага Дня беларускай Вікіпедыі. З сабою ў іх былі торбы з сімволікаю польскага таварыства Вікімедыя. Менавіта падазронае лога інтэрнэт-энцыклапедыі і прыцягнула ўвагу беларускіх памежнікаў.

{movie}Ясаеў і Гурыновіч пра затрыманне|right|9238{/movie}

У торбах вартаўнікі беларускіх межаў знайшлі кнігу «Беларусь у фокусе: Беларусь вачыма замежных журналістаў». Паводле Улада Гурыновіча, памежнікі ўбачылі ў ёй найбольшую небяспеку. У выніку маладзёнаў затрымалі на колькі гадзінаў, канфіскавалі кампутары ды кнігі. Аднак у дакументах пазначылі, што студэнты прабылі на пастарунку каля 5 хвілінаў.

«Мы абавязкова заўтра ж напішам скаргу на берасцейскую мытню: наконт недарэчнай фармулёўкі, наконт таго, што нас затрымалі на доўгі час, хоць я асабіста складу злачынства не бачу. І будзем чакаць, бо нам не паведамілі калі вернуць ноўтбукі», – зазначае Улад Гурыновіч.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў