Вогненыя «Маоры» ў Магілёве


https://youtu.be/lmMMeaVZHkI
Гарадскія святы, дні народзінаў і, нават, шлюбы ў Магілёве апошнім часам не абыходзяцца без мясцовай фаер-каманды «Маоры». Чым вабіць маладзёнаў гульня з агнём – у сюжэце праграмы «Рэпартэр».
{movie}”Рэпартэр” вогненыя “Маоры” |right|9194{/movie}
Як распавядаюць самі фаернікі – усіх прыцягвае адрэналін і пачуццё кантролю над стыхіяй. Большасць удзельнікаў каманды выйшлі з клубаў гістарычнай рэканструкцыі ды толькі пасля доўгіх трэнаванняў вырашыліся паказаць свае здольнасці людзям.

«Маоры» кажуць, што, нягледзячы на ўсё большую папулярнасць, зарабіць на фаер-шоу ў Беларусі немагчыма. Для іх гэта ўсцяж застаецца хобі, якім яны займаюцца пасля асноўнай працы. А заробленыя грошы ідуць на матэрыялы для новых шоу.

Гэтыя ды іншыя матэрыялы праграмы «Рэпартэр» вы можаце пабачыць у архіве праграмаў.

Сяргей Скулавец, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары