Танцуюць усе: Апошні дзень карнавалу ў Рыа-дэ-Жанэйра


https://youtu.be/kh5m_9gZPNc
Падчас карнавалу ў Бразіліі ў скокі пусціліся нават старыя з кійкамі.

У сёлетнім карнавале ў Рыа-дэ-Жанэйра, паводле падлікаў гарадскіх уладаў, узялі ўдзел каля 1 млн турыстаў. А ўсяго за час карнавалу адбылося каля 700 вулічных імпрэзаў. Галоўнай жа падзеяй карнавалу стала традыцыйнае спаборніцтва паміж прадстаўнікамі розных школаў самбы. Кожная са школаў мела максімум 80 хвілінаў, каб прэзентаваць сябе падчас параду ў цэнтры Рыа-дэ-Жанэйра, які пачаўся яшчэ ў пятніцу 8 лютага.

У першыя дні карнавалу выступалі малавядомыя школы самба, прадстаўнікі якіх з вялікім імпэтам стараліся давесці ўласнае майстэрства і прабіцца ў “найвышэйшую лігу”. Прычым танцавалі самбу не толькі маладыя: у парадзе звычайна бяруць удзел людзі рознага веку. Адна са сталых танцорак, якая звычайна ходзіць з кійком, аздобіла яго адпаведна свайму касцюму і, падпіраючыся, танцавала на зайздрасць маладым.

Аўторак 12 лютага – апошні дзень карнавалу. На наступны дзень каталікі адзначаюць Папяловую сераду – пачатак Вялікага посту, калі традыцыйна вернікі на знак пакуты пасыпаюць свае галовы попелам.

{movie}Карнавал у Рыа-дэ-Жанэйра ў 2013 годзе|right|9103{/movie}
Максім Ярашэвіч, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары