Культурны агляд


https://youtu.be/0bLpvKEniys
Юнацкая мара – пракаціцца разам са сваім кумірам па розных гарадах і раскрыць таямніцы закулісся – для фанатаў “Ляпіса Трубяцкога” стала рэальнасцю. У інтэрнэце з’явіўся дакументальны фільм пра апошні тур гурта “Рабкор Live”.

{movie}Агляд падзеяў культуры (08.02.2013)|right|9066{/movie}
Альбом, які гурт “аб’язджае” ў фільме, мала таго, што стаў першым канцэртнікам “Ляпісаў”, дык яшчэ і пераходзіць толькі з рук у рукі – як забароненая кружэлка ва ўмовах таталітарызму. Атрымаць яе можа толькі той, хто прыйдзе на канцэрт. Што праўда – не ў Беларусі. Гурт ужо 2 гады не выступае на радзіме. І беларусам, якія не гатовыя ехаць за музыкамі па ўсім свеце, пакуль могуць атрымліваць асалоду ад відэа, якое, дарэчы, у добрай якасці і з цудоўным гукам запісалі падчас віленскага выступу.

У няміласць уладаў “Ляпісы” трапілі ў сакавіку 2011-га за крытыку разгону акцыі апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Увосень таго ж года фронтмэна Сяргея Міхалка выклікалі ў пракуратуру за абразу Лукашэнку, якога музыка назваў злачынцам.

Іншыя тэмы: трыб’ют “Neuro Dubel”, Анка Упала ў “Чорна-белых вершах” ад кампаніі “Будзьма!”, пратэст супраць выставы ню-мастацтва ў Індыі.

А.Д., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары