Алімпійская мара


У 14-гадовага афганскага плыўца Абас Карымі (Abbas Karimi) звычайная хлапечая мара – выйграць залаты медаль на алімпійскіх гульнях і стаць славутым спартоўцам. Адзінае, акрамя спартовага таленту, што вылучае яго сярод аднагодкаў, – Абас нарадзіўся без рук.

Цяпер хлопец з трэнерам спрабуюць атрымаць фінансавае падтрыманне ва ўладаў краіны, каб выступіць на параалімпійскіх гульнях у Бразіліі. Калі ў іх атрымаецца, Абас стане першым афганскім плыўцом на алімпійскіх гульнях.
{movie}Алімпійская мара Абаса Карымі|right|9012{/movie}
«Я прашу падтрымання, каб узяць удзел у параалімпійскіх гульнях. Я б хацеў заваяваць медаль для сваёй краіны. Я мог бы стаць прыкладам для такіх, як я. Не трэба шкадаваць сябе, бо вы не мусіце пакутаваць за тое, што нарадзіліся або сталі такімі», – зазначае ён.

Апроч уражвальных вынікаў у спорце, Абас навучыўся пісаць нагамі, карыстацца сталовымі прыборамі, мабільным тэлефонам і нават кіраваць аўтамабілем.

«Спачатку мне было вельмі цяжка з прычыны сваёй бязрукасці, але калі я пачаў трэнаваццца плаваць, я адкрыў, што магу спраўляцца з усім не горш за іншых. Цяпер гэта мне нават не перашкаджае», – распавядае Абас Карымі.

Нягледзячы на ўсё гэта, мясцовае Міністэрства спорту цягам года ігнаруе просьбы Абаса і ўсёй школы плывуноў. У Афганістане абсалютная большасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі не мае шанцаў знайсці працу. Таксама, як жанчыны, падчас панавання Талібаў у краіне, яны былі выключаныя з грамадскага жыцця.

У.Ш.,belsat.eu
https://youtu.be/eT85AZu6EfY

Глядзі таксама
Каментары